Olrs.ru / Конкурс
КОНКУРС

Регистрация

Логин

Пароль

забыли пароль ?










---
---
---






Дзяўбіла.



Звалі яго Ахрэмка. Бязшкодны такі дурань, які ёсць у кожнай вёсцы. Хадзіў у пастухах, хоць па гадах здаровы быў мужык. Вяскоўцы сваіх кароў прыгоняць да ракі, ён збірае і пасвіць. Так кожны дзень аж да першых маразоў, з ранку да вечара з каровамі. Нічога ні ў каго ён не прасіў, прыйдзе з кошыкам, стане моўчкі ля парога ў хаце: хто яек дасць, хто хлеба кавалак, хто сала… Ціхі такі дурань, сам сабе на ўме…
Гарэлі нашы Скулавічы перад вайной аж два разы: у 1938 і 1939 годзе. Уся дзярэўня, лічы, выгарала. І за ракой і тут, ля фермы… НКВД прыязджала некалькі разоў, шукалі: хто падпальвае. Не знайшлі. А немцы, як прыйшлі, то знайшлі хутка. І ў 1940 – м Скулавічы гарэлі і ў 1941 – м. Немцы, як апошні раз вёска гарэла, сабралі са ўсіх двароў баб, мужыкоў, малых, старых. Кожнага дзесятага выбралі і загналі на тую ферму. Сказалі, што калі праз тры дні падпальшчыка не знойдуць, гэтых – расстраляюць. Тады суседзі глядзець сталі адзін за адным. З кожнага двара такі закладнік, лічы, быў… Кожны суседа падазрае, асобенна, калі хто ў сварцы. Не маглі знайсьці.
А тады цётка Ганна (яна ж і радня яму) запрасіла таго Ахрэмку да сябе, добра пачаставала. І кажа: “Ахрэмка, ну скажы, гэта ж ты вёску падпальваеш?” Добра пачаставала і чарку наліла, сала дала з сабой, малака,бліноў…Той і кажа: “Ну, я!”
Яна да яго, бач, з ласкай:
- А за што ж ты іх, Ахрэмка? І юзікавых спаліў, у іх жа дзяцей поўная хата… І Мікіціху з дачкой…
А той блазан кажа:
- Бо юзікавы мальцы ў той год, калі Фёдар памёр, ішлі з танцаў, да на мяне сказалі “Дзяўбіла”…А Мікіціха ляжала, калі да іх у хату зайшоў, спыталася, хто там, а дачка ёйная мамцы: “Дзяўбіла прыйшоў!”
Дужа ён не любіў, калі яго Дзяўбілам звалі. І помніў жа! Ад таго года, калі Фёдар памёр да 39 – га аж пяць гадоў прайшло! Бач, ты які злапямытны быў…Хто яго Дзяўбілам назаве, дык тая хата ўжо на прыкмеце была, ці хоць праз год, хоць праз пяць – павінна згарэць…
Потым ужо пыталіся: “Як ты Ахрэмка, і Мікіціху спаліў і за раку паспеў аж да Івана Крывога хаты?” “А я, - кажа, - спічку пад страху – і лататы на другі канец вёскі…”
І пільнавалі ж, як гарэць стала, па начах ля сваіх хат хазяіва сядзелі: хто да трох, хто да колькі… І ён пільнаваў, пакуль спаць не пойдуць. Сядзеў дзе-нібудзь у кустах. А тады, як відзіць, што святло патушылі, да паляглі, дык спічку пад страху і зноў – у кусты… Ці на другі канец дзярэўні бег.Пакуль разгаралася, пакуль людзі збягаліся, ён паспяваў яшчэ на пажар прыбегчы, тушыць памагаць…
Мама мая, калі цётка Аксіння гарэла, адразу прызнала, што гэта аксінена хата гарыць. А была бярэменная мальчыкам. Яна ж Аксінні хросніца, хацела бегчы паджар тушыць… Нас чатыры дачкі было і пяты гэты мальчык. Дык яна дужа спужалася, ірвалася ў бацькі з рук, крычала… А бацька яе ў хаце падпер, каб, значыць, не бегла на пажар. Бо нельзя бярэменным на пажар глядзець… Мальчак той хворанькі радзіўся, хутка памёр. Імя даць не паспелі. Нас чатыры дачкі былі, бацька сына хацеў. А ён памёр… Праз той пажар і памёр, бо, кажуць, хвароба ў яго супуду была…
А Ахрэмку немцы расстралялі за падпалы. Каб парадак быў. Для парадку, казалі…
Категория: Рассказы Автор: Светлана Костюкевич нравится 0   Дата: 04:01:2012


Председатель ОЛРС А.Любченко г.Москва; уч.секретарь С.Гаврилович г.Гродно; лит.редактор-корректор Я.Курилова г.Севастополь; модераторы И.Дадаев г.Грозный, Н.Агафонова г.Москва; админ. сайта А.Вдовиченко. Первый уч.секретарь воссозданного ОЛРС Клеймёнова Р.Н. (1940-2011).

Проект является авторизированным сайтом Общества любителей русской словесности. Тел. +7 495 999-99-33; WhatsApp +7 926 111-11-11; 9999933@mail.ru. Конкурс вконтакте. Сайты региональной общественной организации ОЛРС: krovinka.ru, malek.ru, sverhu.ru